Студзень 2

Творчая майстэрня Дзеда Мароза

Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі 21 снежня наведала Міхалішкаўскую сярэднюю школу, дзе сабраліся дзеці, якія пажадалі парадаваць сябе і сваіх блізкіх навагоднімі сувенірамі.

Вольга Аляксандраўна правяла майстар-класы:
«Навагодняя паштоўка», «Навагодняя гірлянда», «Ёлачная цацка», «Навагодняя сняжынка». Дзеці засталіся задаволеныя і ўпэўненыя, што выраб сваімі рукамі стане незвычайным упрыгожваннем навагодняй ёлкі, або выдатным тэматычным падарункам для блізкіх.




Апублікавана 02.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий