Студзень 8

Краязнаўчае падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”

1 студзеня 2019 года споўнілася 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Вельмі важна памятаць і ведаць мінулае свайго народа і краіны ў цэлым. Альхоўская сельская бібліятэка далучылася да захавання важных ведаў і правяла краязнаўчае падарожжа “Зямля пад белымі крыламі” для людзей пажылога ўзросту.

5 студзеня бібліятэкар запрасіла настаўніцу гісторыі Альхоўскай сярэдняй школы Саўко Людмілу Уладзіміраўну, якая зрабіла экскурс па гістарычным вехам 100-гадовай гісторыі.   Настаўніца падмацавала сваё выступленне фотахронікай і вядомымі вершамі беларускіх паэтаў, якія прызналіся ў любові да нашай Радзімы — Беларусі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава кніг “100-годдзе ўтварэння БССР”. На выставе можна было пазнаёміцца з кнігамі,  часопіснымі артыкуламі, ілюстраванымі альбомамі перыяду існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

 




Апублікавана 08.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий