Студзень
18
“У гасцях у дзеда Мароза і Снягуркі”
Новы Год — гэта самае чароўнае, самае прыгожае, самае таямнічае і вясёлае свята! У гэты час нават паветра прасякнута навагоднім чараўніцтвам.
13 студзеня ў Палушскай сельскай бібліятэцы-клубе адзначылі Стары Новы год гульнёвай праграмай “У гасцях у дзеда Мароза і Снягуркі”. Сумаваць нікому не прыйшлося. У праграме былі весёлыя конкурсы, навагоднія загадкі і гульні на кемлівасць: “Сумна так сядзець”, “Кулінар”, “Навагодняя мазаіка”, “Пчолкі і кветкі”, “Фанты”, “Мандарынка” і іншыя дзіцячыя забавы. Любімыя героі, цікавыя казкі — і гэта яшчэ не ўвесь спіс падарункаў і сюрпрызаў, якія падрыхтавала біліятэкар для сваіх юных чытачоў і падарыла ім адчуванне свята.