“Самы лепшы год”
Пад такой назвай прайшоў літаратурны вечар тэатральна-літаратурнай майстэрні “ЛітаСфера” 18 студзеня ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі.
Слухачамі ў той дзень былі рабяты з 7 класа СШ №1 г. Астравец. Перад імі прэзентавалі сваю творчасць беларускія аўтары — Дзмітрый Юртаеў, Яна Явіч, Мікалай Васілеўскі, Міхаіл Баранчык, Анастасія Кузьмічова.
На літаратурных сустрэчах Я. Явіч і Дз.Юртаева ніколі не бывае сумна. У сваёй праграме «Экскурсия по книжкам девчонкам и мальчишкам» яны не толькі чытаюць свае творы, але і прадстаўляюць дзецям сваіх казачных герояў. Аўтары імкнуліся паказаць, як важна ўмець не толькі чытаць вершы, але іх слухаць і разумець. Верыцца, што юныя чытачы навучацца распазнаваць вартую літаратуру.
Акрамя аўтарскіх чытанняў прысутныя праглядзелі відэакліпы на вершы аўтараў.