Студзень
23
Каб дзяцiнства шчаслiвым было
23 студзеня ў Гервяцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для самых юных чытачоў “Каб дзяцiнства шчаслiвым было”. На гэты раз у бібліятэку завіталі рабяты з Гервяцкага дзіцячага садка.
Бібліятэкар правяла цікавую экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з самымі маляўнічымі кнігамі і казкамі, правяла віктарыну па казках, зачытала вершы дзіцячых беларускіх пісьменнікаў. У гэты дзень бібліятэка папоўнілася новымі чытачамі.