Студзень 24

“Дзецям пра дабро”

23 студзеня бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі арганізавала для навучэнцаў Падольскага дзіцячага сада-сярэдняй школы вясёлае і займальнае падарожжа ў свет добрых казак “Дзецям пра дабро” з цыкла сустрэч “Чытаем добрыя кнігі”.

Іх чакалі загадкавыя прыгоды, конкурсы-іспыты, дзе патрэбна было праявіць такія якасці, як знаходлівасць, дапытлівасць і дружалюбнасць. Заданні ўсіх конкурсаў былі звязаны з назвамі, героямі казак або з аўтарамі, якія іх напісалі. Дзеці ўспомнілі законы аб сяброўстве і падзякавалі адзін аднаго за прыемны і добры настрой.




Апублікавана 24.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий