Студзень 31

Пасяджэнне “Сялянкі”

У Страчанскай сельскай бібліятэкі карысна і насычана прайшло ў гэтым годзе першае арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Сялянкі”.

Жанчыны сабраліся абмеркаваць і ўспомніць самыя цікавыя мерапрыемствы і моманты жыцця ў мінулым годзе і скласці планы на бягучы год. Бібліятэкар пазнаёміла з матэрыяламі і указамі аб сацыяльнай дапамозе пажылым людзям, навінкамі літаратуры і перыёдыкі. Сустрэча і ўспаміны атрымаліся цёплымі і прыемнымі за кубачкам гарбаты.




Апублікавана 31.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий