Люты
6
Фальклорныя пасядзелкі «Забавы мілай даўніны»
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў на фальклорныя пасядзелкі «Забавы мілай даўніны». Жанчыны з цікавасцю пазнаёміліся з традыцыямі даўніны, звычаямі, варожбамі, забавамі, беларускімі нацыянальнымі касцюмамі.
Госці вячорак даведаліся пра перапляценні язычніцкіх і хрысціянскіх матываў у гэтых абрадах. Пачулі, як гучаць і адзначаюць у нас, на Беларусі некаторыя абрады.
А што ж за вячоркі без загадак?! Яшчэ здаўна чалавек загадваў іх у асабліва важных выпадках. Госці сустрэчы адгадвалі загадкі і ўспаміналі прыказкі і прымаўкі. Вячоркі прыадчынілі нашым чытачам дзверцы ў найцікавейшы свет гісторыі Беларусі. Бо кожны культурны чалавек абавязкова павінен ведаць мінулае краіны, у якой ён жыве.