Люты 7

Душу лечыць дабрыня

У Варонскай сельскай бібліятэцы 26 студзеня прайшоў  дыялог “Душу лечыць дабрыня” у рамках аматарскага аб’яднання “Срэбная нітка”.

На гэтым мерапрыемстве людзі сталага веку сабраліся для таго, каб пагаварыць пра самыя важныя якасці чалавека: пра дабро, міласэрнасць і  добразычлівасць. Дабрыня — гэта станоўчая якасць, якой павінен валодаць кожны чалавек на планеце Зямля.

Бібліятэкар зачытала ўрыўкі з кнігі Д.С.Ліхачова “Лісты пра добрае і выдатнае”, дзе аўтар разважае, што такое дабро і з чаго яно складаецца. Усе разам успомнілі мастацкія творы, дзе можна ўбачыць розныя ўчынкі людзей: добрыя і дрэнныя, карыслівыя і бескарыслівыя. Сустрэча атрымалася цёплай і карыснай.




Апублікавана 07.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий