Люты 11

Да таямніц прыроды

10 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа па торчасці дзіцячага пісьменніка “Да таямніц прыроды”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра Віталія Біянкі — чалавека, які быў надзелены асаблівым стаўленнем да ўсяго жывога, вельмі любіў прыроду, быў выдатным пісьменнікам-натуралістам, яго часта называлі “лясным казачнікам”, “лясным карэспандэнтам”. Уражанні ад прачытаных твораў застануцца ў дзяцей на усё жыццё. Удзельнікі літаратурнага падарожжа паспяхова адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў харавой гульні пра жывёл, разгадвалі загадкі пра птушак і лясных насельнікаў.

 




Апублікавана 11.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий