Люты 15

Любовь не на устах, а в сердце обитает

У дзень закаханых бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна Багдановіч арганізавала для сваіх чытачоў выстаўку-свята “Любовь не на устах, а в сердце обитает”.

Біліятэкар зрабіла разгорнуты агляд тэматычнай літаратуры, пазнаёміла з гісторыяй і традыцыямі гэтага свята. Жадаючыя чыталі вершы пра каханне, расказвалі рамантычныя гісторы з свайго жыцця. На выставе можна было пазнаёміцца з самаробнымі валянцінкамі, зробленымі рукамі дзяцей з душой і любоўю, прыняць ўдзел у майстар-класе па вырабу валянцінак – сімвалу свята закаханых. А таксама павіншаваць сяброў і родных са святам.




Апублікавана 15.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий