Люты 18

Афганскі надрыў

15 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Афганскі надрыў», прымеркаваны да Дня памяці  воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта вайна прынесла шмат гора і ў беларускія сем’і. У ёй прынялі ўдзел і 2 рытанскія хлопцы — Рабкоўскі Уладзімір Іосіфавіч і Змітровіч Рышард Францавіч.

Змітровіч Рышард Францавіч  пасля арміі працаваў у калгасе, але хвароба скасіла маладога хлопца.  Рабкоўскі Уладзімір Іосіфавіч і зараз працуе  ў роднай гаспадарцы, але час, калі ваяваў, не любіць успамінаць.

Моладзь, якая прысутнічала на мерапрыемстве, пазнаёмілася з  фотавыставай «Землякі на вайне ў Афганістане». Думаецца, яркі прыклад мужнасці землякоў-інтэрнацыяналістаў, іх імёны застануцца ў памяці падлеткаў, як сімвал міру і шчасця на зямлі.




Апублікавана 18.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий