Сакавiк
5
Лёс прыроды – лёс чалавека
3 сакавіка Альхоўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 4-5 класаў на віртуальнае падарожжа “Лёс прыроды – лёс чалавека.”
У гэты дзень размова ішла пра экалогію, абарону прыроды, птушак, жывёл і раслін. Рабяты хутка і правільна адказвалі на пытанні віктарыны “Знатакі роднай прыроды”, паказалі сваю эрудыцыю у конкурсах, экалагічным лато, разгадвалі рэбусы. Дзеці склалі вершы ўласнага сачынення пра прыроду і дэкламавалі іх пад час сустрэчы. У канцы мерапрыемства ў бібліятэцы пілі чай, абмяркоўвалі цікавыя моманты з жыцця, усіх аб’яднала любоў да прыроды.