Сакавiк
5
Паэтычная хвілінка-весялінка
З нагоды 60-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мазго, беларускага пісьменніка Палушская сельская бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на паэтычную хвілінку-весялінку “Шчодры дар паэзіі”.
Бібліятэкар Наталія Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам вядомага беларускага паэта-песенніка. У ходзе мерапрыемства прагучалі вершы і казкі “Белакрылая зіма”, “Лясная аптэка”, “Суседзі па сусвеце”. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Загадкавая азбука”, “Парад шарад”, “Кілаграм анаграм” па творчасці паэта.