Сакавiк 5

З музыкай па жыцці

2 сакавіка ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў адбыўся творчы вечар музыканта і кампазітара Аляксандра Аркадзьевіча Якіменкі “Усё маё жыццё музыка…”.

Бібліёграф раённай бібліятэкі падрыхтавала кніжную выставу “З музыкай па жыцці”, падчас якой можна было пазнаёміцца з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці музыканта.

Цяплом сваіх сэрцаў з гледачамі падзяліліся старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў І.Э. Тальчук, беларускі паэт Міхась Пазнякоў, пісьменнік Аляксандр Марозаў, калегі, мастацкія калектывы Астравеччыны, удзельнікі клуба “Актыўнае даўгалецце”, сябры.




Апублікавана 05.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий