Сакавiк
11
Самым прыгожым і пяшчотным
7 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы для жаночага калектыву супрацоўніц раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-паэтычная старонка “Самым прыгожым і пяшчотным”.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі аформілі кніжную выставу “Любімым жанчынам прысвячаецца” аб прыгожых і абаяльных жанчынах, якія кожны дзень дораць нам сваю любоў. У гэты дзень для усіх жанчын былі выказаны цёплыя словы віншаванняў з вясеннім жаночым святам, гучалі вершы і песні пра каханне, жанчыну, вясну.