Сакавiк
13
Быць проста жанчынай!
9 сакавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень віншаванняў “Быць проста жанчынай”.
Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна распавяла пра гісторыю свята, госці захоплена адказвалі на пытанні віктарыны, гучалі лірычныя песні, вясёлыя прыпеўкі. На фоне музыкі юныя ўдзельнікі вечара выразна чыталі вершы рускіх і беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва.
Мерапрыемства суправаджалася выставай малюнкаў “Кветкі для лепшай Мамы ў свеце”. Свята закончылася пажаданнямі шчасця, здароўя, радасці, любові ўсім жанчынам.