Сакавiк
13
Жаночы дзень у бібліятэцы аграгарадка Страчанка
Першае веснавое свята адзначылі ў Страчанскай сельскай бібліятэцы напярэдадні 8 Сакавіка.
Мясцовыя жанчыны сабраліся на сваё свята, якое насіла назву “Мадонны Беларусі”. Напачатку бібліятэкар расказала аб знакамітых жанчынах Беларусі, якімі па праву можна ганарыцца. Затым прадстаўніцы “залатога” ўзросту ахвотна паспаборнічалі ў віктарыне – прызнанні “Самае чулае сэрца – матчына”, а таксама пазнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Жаночы голас беларускай паэзіі”.