Сакавiк 15

Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці.

Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынята 15  сакавіка 1994 года. Гэтай урачыстай падзеі было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў раённай бібліятэцы  13 сакавіка 2019 года.

Работнікі бібліятэкі напомнілі прысутным гісторыю ўзнікнення і развіцця Канстытуцыі, пазнаёмілі з яе структурай і асноўнымі раздзеламі. Расказалі аб правах і свабодах чалавека, якія гарантаваны Канстытуцыяй.

Удзел у мерапрыемстве прыняў пракурор Астравецкага раёна Аляксей Уладзіміравіч Тамчанок, які выступіў перад прысутнымі. Ён падкрэсліў важнасць Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі.




Апублікавана 15.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий