Сакавiк
26
Юбілейны творчы вечар
21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў юбілейны творчы вечар пісьменніка Аляксандра Марозава.
Вечар прайшоў цёпла і душэўна. Гучалі вершы і віншаванні ў адрас юбіляра ад членаў літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”, сяброў, знаёмых, калег па працы завода “Радыёдэталь”, супрацоўнікаў раённай газеты “Астравецкай праўды”, музейных работнікаў і бібліятэкараў. З творчасцю Аляксандра Марозова, яго ўзнагародамі ў розных конкурсах можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе “Народжаны пад знакам паэзіі”.