Сакавiк 27

75! Пад знакам Незалежнасці і вызвалення.

3 ліпеня  2019 года ўсе бібліятэкі Астравецкага раёна рыхтуюцца адзначыць 75-годдзе вызвалення Беларусі і горада Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У бібліятэках раёна аформлены і дзейнічаюць  кніжныя выставы “А памяць жыве” (Рымдзюнская сельская бібліятэка), “Победу помнит Беларусь” (Астравецкая дзіцячая бібліятэка),  “Вайна – боль і памяць народа” (Гудагайская сельская бібліятэка), “Пад знакам Незалежнасці і вызвалення” (Астравецкая раённая бібліятэка, Падольская сельская бібліятэка), “Памятаць балюча, забыць недаравальна” (Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб), “Мы памятаем, ведаем, паважаем” (Варнянская сельская бібліятэка), “Вайна і народ Беларусі” (Рытанская сельская бібліятэка), “Вызваленне Беларусі: шлях мужнасці і славы” (Альхоўская сельская бібліятэка), “Мы вызвалялі наш край” (Гервяцкая сельская бібліятэка — Цэнтр нацыянальных культур, Мальская сельская бібліятэка), “Мужнасць застаецца ў вяках” (Палушская сельская бібліятэка-клуб).

Да ўвагі карыстальнікаў прапанаваны даведачныя выданні, бібліяграфічныя паказальнікі, даведнікі па гісторыі вайны.




Апублікавана 27.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий