Сакавiк 28

Месячнік беларускай ваеннай кнігі

У рамках месячніка беларускай ваеннай кнiгi “Чытаць — значыць памятаць” Гервяцкая сельская бібліятэка запрасіла навучэнцаў ДУА “Гервяцкая сярэдняя школа”  з лагера “Вяснянка” на гадзіну гiсторыi “Мы вызвалялi наш край”.

Бібліятэкар пазнаёміла рабят з ваеннымі падзеямі на Астравеччыне, падрабязней спынілася на даце 3 ліпеня, якая стала для нашай мясцовасці знамянальнай. Дзеці пагарталі старонкі летапісу, дзе пазнаёміліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі на тэрыторыі Гервяцкага сельскага савета. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны агляд твораў ля выставы.




Апублікавана 28.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий