Сакавiк 29

Паэтамі апеты край

27 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў паэтычна вершаваны круіз “Паэтамі апеты край”, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі з гісторыяй утварэння вобласці.
У гэты дзень гучалі вершы беларускіх паэтаў, якія пісалі пра нёманскі край, яго прыгажосць. Гродзеншчына асветленая талентам Вольгі Іпатавай, Дануты Бічэль-Загнетавай, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы, Людмілы Кебіч  і іншых. Вершы, паэмы, балады выдатна адлюстроўваюць гісторыю гродзенскай зямлі, апяваюць знакамітых землякоў, помнікі, падзеі. Прысутныя выказалі самую шчырую зацікаўленасць паэтычна-мастацкім словам. Выклікала зацікаўленасць ў іх і змястоўная кніжная выстава “Гродзеншчына крочыць наперад”, прымеркаваная да юбілейнай даты Гродзеншчыны.

 




Апублікавана 29.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий