Красавiк 1

Каб кніга была любімай

Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.

Цэлы шэраг цікавых, займальных і пазнавальных мерапрыемстваў запланавала  і правяла бібліятэкар В.А.Багдановіч.  Так,  28 сакавіка для выхаванцаў школьнага лагера ДУА “Міхалішкаўская сярэдняя школа” прайшоў літаратурны круіз  “В стране фантазий, проказов и озорных затей”.  А 29 сакавіка адбыўся  Дзень вясёлых забаў  пад назвай “Мы играем и поём, вместе с книгой мы живём”. Шматлікія конкурсы, загадкі і віктарыны заклікалі  выхоўваць беражлівыя, трапяткія адносіны да кнігі, бачыць у іх інструмент развіцця творчых і асабістых здольнасцяў.




Апублікавана 01.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий