Красавiк 2

У госці па казку

Вучні 3 “А” класа пад кіраўніцтвам настаўніцы Марыі Эдуардаўны Барысевіч з суседняй Гудагайскай школы завіталі ў Палушскую сельскую бібліятэку-клуб.

Падчас  вясенніх канікул на Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі  рабяты здзейснілі экскурсію ў бібліятэку, прынялі ўдзел ў віктарыне  “Казкі ў пытаннях і адказах”, конкурсах — “Вясёлы наборшчык”, “Казачны красворд”, Збяры  казку”, “Чый  прадмет”, “Казачныя тэлеграмы”. Жартоўныя прадказанні і салодкі стол завяршылі гульнёвую праграму “Дзень добры, казка любімая”, якую ім падрыхтавала бібліятэкар Наталля Баран.




Апублікавана 02.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий