Красавiк 10

Каб памяць жыла!

З гэтай мэтай бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі А.У.Янкоўская вырашыла сабраць інфармацыю і стварыць  базу дадзеных аб земляках — удзельніках вайны для найбольш эфектыўнага выкарыстання ў патрыятычнай рабоце.

Акцыя “Дзеці ваеннай пары”, якая прайшла за месяц да дня Перамогі і ў рамках  работы да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала плённым пачаткам у гэтай дзейнасці. Анжэла Уладзіміраўна наведала жыхароў вёскі Малі —  Сянюця Зянона Браніслававіча  1943 года нараджэння, Царык Елізавету Іванаўну (1942), Рудніцкую Софію Рыгораўну (1941) і Ждановіч Аляксандру Іванаўну (1940). Памяць пра сваякоў, родных – удзельнікаў Вялікай Айчыннай,  захоўвае амаль кожная сям’я. Салдаты, партызаны, працаўнікі тылу, вязні лагераў — лёсы нашых землякоў ўпісаны ў старонкі слаўнай гісторыі Перамогі. Бібліятэкар занатавала ўспаміны, папоўніла краязнаўчы альбом бібліятэкі старымі сямейнымі фотаздымкамі тых, хто змагаўся за светлую будучыню для сваіх унукаў.




Апублікавана 10.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Залатая восень жыцця", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий