Красавiк
11
Дзеці супраць курэння
Усе мы ведаем, што курэнне наносіць непапраўную шкоду здароўю.
У дзень здароўя ў Варнянскай бібліятэцы прайшоў конкурс-выстава малюнкаў «Дзеці супраць курэння». Удзельнічаючы ў ім, дзеці з дапамогай малюнкаў паказалі негатыўны ўплыў згубных звычак на асобу чалавека. Бібліятэкар правяла гутарку-папярэджанне, у ходзе якой дзеці даведаліся аб уплыве шкодных звычак на здароўе дзіцячага арганізма, прыводзілі прыклады з жыцця аб тым, як курэнне згубна ўплываюць на здароўе і паводзіны чалавека.