Красавiк
18
Па сцежках Іосіфа Гашкевіча
Пад такой назвай прайшла краязнаўчая гадзіна ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы да 205-годдзя з дня нараджэння вядомага рускага дыпламата, вучонага і падарожніка. У гісторыю ён ўвайшоў як першы дып-прадстаўнік Расійскай дзяржавы.
Дарослыя і дзеці, якія наведалі Гудагайскую бібліятэку, пазнаёміліся з біяграфіяй Іосіфа Гашкевіча, яго важкім укладзе ў гісторыю не толькі нашай краіны, але і Расіі, Японіі. Найбольшы акцэнт падчас мерапрыемства надаваўся малавядомым старонкам жыцця і дзейнасці дыпламата.