Красавiк
26
Гэта горкае слова – Чарнобыль
26 красавіка, у 33 гадавіну аварыі на ЧАЭС, бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну гісторыі “Гэта горкае слова – Чарнобыль”.
Мерапрыемства адбылося ў ДУА “Міхалішкаўская сярэдняя школа” сярод навучэнцаў 1-4 класаў. Вольга Аляксандраўна паведаміла дзецям аб гісторыі стварэння станцыі, самой аварыі і наступствах для навакольнага асяроддзя пасля яе выбуху. Бібліятэкар расказала аб трагедыі не толькі мовай лічбаў і фактаў, але і з дапамогай паэзіі: разам са школьнікамі зачытвалі вершы з кнігі Міхася Башлакова “Палын. Чарнобыль”.