Май
3
Любі і ведай свой край
У рамках Года Малой Радзімы і 75-годдзя Гродзенскай вобласці бібліятэкар Варнянскай сельскай бібліятэкі прапанавала сваім чытачам гадзіну інфармацыі «Любі і ведай свой край”.
З аповеду Алены Іванаўны ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, калі ўзнік наш раён, як развіваўся, аб знакамітых і ганаровых земляках, унікальных мясцінах і архітэктурных помніках Астравеччыны.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “З малой Радзімы жыццё пачынаецца”.