Май
10
Мы памятаем, ведаем, паважаем…
“Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны” пад такой назвай прайшла ў Варнянскай сельскай бібліятэцы прэзентацыя да Дня Перамогі.
Дзеці з цікавасцю глядзелі прэзентацыю і слухалі аповед бібліятэкара аб ветэранах-земляках, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання і пажаданнямі не забываць тых, хто заваяваў для нас Перамогу, і памятаць падзеі тых трагічных гадоў. У ходзе мерапрыемства Алена Іванаўна зрабіла бібліяграфічны агляд ля кніжнай выставы “Мы памятаем, ведаем, паважаем…”.