“Не померкнет летопись побед”
У аг. Падольцы з 2 па 8 мая адзначаўся тыдзень памяці “Не померкнет летопись побед”. У ім прынялі ўдзел школьнікі, ваеннаслужачыя, жыхары Падольцаў, старшыня Рытанскага сельскага савета.
Каля помніка героям вайны ўдзельнікі мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання. Нашчадкі пераможцаў дэманстравалі партрэты ветэрэнаў вайны.
У рамках тыдня памяці бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі прапанавала сваім чытачам выставу-гутарку “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”, якую наведалі амаль 40 чалавек: і дарослыя, і школьнікі, і ваеннаслужачыя.
На выставе наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць выбраць і ўзяць пачытаць кнігу пра вайну, як дань памяці героям Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікам бібліятэкар прапаноўвала паразважаць аб значэнні Дня Перамогі ў жыцці кожнага з нас, нашай краіны і ўсёй планеты.