Май 13

Наш гонар

12 мая да Дня Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь у Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла слайд — гутарка “Наш гонар”.

Наведвальнікі бібліятэкі з вялікай цікавасцю разглядалі матэрыял, падабраны бібліятэкарам. Было відаць, што дзеці ведаюць гісторыю ўзнікнення сучасных сімвалаў нашай краіны. Аб гэтым сведчаць і адказы на пытанні віктарыны “Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб нашай краіны”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на ўсе пытанні, конкурсы, рэбусы, дапаўнялі адзін аднаго і абмяркоўвалі свае адказы, малявалі малюнкі.




Апублікавана 13.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий