Паклонімся вялікім тым гадам
10 мая Астравецкая дзіцячая бібліятэка правяла гадзіну ўспамінаў аб земляках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны “Паклонімся вялікім тым гадам”, прымяркаваную да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі і г. Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вучні 8 “А” і 8 “Б” класаў СШ № 2 паслухалі паведамленне пра гады вайны на Астравеччыне, пра канцэнтрацыйны лагер для савецкіх ваеннапалонных у Гудагаі, гетта ў вёсцы Кямелішкі, пра вызваленне Астраўца. Дзецям нагадалі прозвішчы ветэранаў Астравеччыны, паказалі іх фотаздымкі, расказалі іх біяграфіі. Школьнікам карысна ведаць, помніць, паважаць і ганарыцца нашай перамогай, людзьмі, якія за яе аддалі сваё здароўе, сілы, жыццё. Час успамінаў нагадаў дзецям у каторы раз, як важна жыць мірна, у згодзе, паважаць, любіць і абараняць сваю Айчыну. І як важна быць патрыётам сваёй краіны.