Май 15

Пасяджэнне “Лесавічка”

15 мая ў Падольскай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Лесавічок”  па тэме – “Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная сям’я.”

Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця птушак, жывёл і раслін, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, нагадалі правілы паводзін на прыродзе.  Пад час мерапрыемства працавала выстава-конкурс малюнкаў дзяцей “Птушкі і звяры Беларусі.” Пераможцай стала Бараноўская Ганна з малюнкам “Сава”.




Апублікавана 15.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий