Май 17

“Чытаем разам аб вайне”

Чытачы Гудагайскай сельскай бібліятэкі прынялі  ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам творы пра  герояў Вялікай Айчыннай вайны”,  прысвечанай 75 -годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Урыўкі з твора пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава “Дажыць да світання” прачыталі  актыўныя чытачы бібліятэкі. Пра Вялікую Айчыную Васіль Быкаў заўсёды распавядаў проста, аб’ектыўна, не абыходзячы няёмкія моманты, так як гэта было насамрэч і адразу зразумела – як жа цяжка далася гэта перамога салдатам і народу.




Апублікавана 17.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий