Май 23

Тыдзень роднай прыроды

22 мая Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб далучылася да акцыі “Тыдзень роднай прыроды”.

У рамках гэтай акцыі самыя актыўныя чытачы бібліятэкі арганізавалі вандроўку па парку вакол бібліятэкі. Падчас падарожжа, знаёміліся з птушкамі, раслінамі і дрэвамі. Абмяркавалі пытанне аб ролі кожнага чалавека ў захаванні прыроднага асяроддзя, а таксама, што можа зрабіць кожны з нас, каб у Чырвонай кнізе было як мага менш старонак. Атрымалася пазнавальна і весела.




Апублікавана 23.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий