Май 24

У свеце прафесій

Выбар спецыяльнасці лічыцца адной з галоўных задач, якія даводзіцца вырашаць у юным узросце. Вызначыцца ў гэтым пытанні дапамагаюць мерапрыемствы па прафарыентацыі.

Варнянская сельская бібліятэка пачала сваю працу ў гэтым накірунку са сваімі чытачамі. На днях у бібліятэцы  прайшло мерапрыемства  «Кім стаць, пекарам або лекарам, спытай у бібліятэкара». Падчас мерапрыемства моладзь актыўна ўключылася ў гутарку аб розных прафесіях, аб іх месцы ў жыцці кожнага. Для іх былі падрыхтаваны буклеты «У свеце прафесій». Падзяліліся думкамі пра тое, з якімі прафесіямі хацелі б звязаць свой лёс у будучыні. Затым  вызначылі іх са знакамі Задыяка кожнага ўдзельніка мерапрыемства.




Апублікавана 24.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий