Май
29
Чытаючы горад
Акцыя “Чытаючы горад” працягваецца. 29 мая супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі Дзяржаўную ўстанову “Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Намеснік дырэктара Наталля Ачарэтава пазнаёміла з умовамі правядзення акцыі для папулярызацыі чытання і кнігі сярод насельніцтва горада. Яна распавяла пра тое, што інтэрнэт трывала ўвайшоў у наша жыццё, адцясніўшы на другі план многія патрэбныя рэчы. Але ён, на шчасце, не змог гэтага зрабіць з найвялікшым дасягненнем чалавецтва – друкаванай кнігай.
Бібліятэкары азнаёмілі прысутных з новай літаратурай розных жанраў, расказалі, чым сёння жыве бібліятэка, якія выпісвае часопісы і газеты.