Май
30
“Я люблю чытаць”
Астравецкая раённая бібліятэка працягвае акцыю “Бібліятэка без межаў”, накіраваную на папулярызацыю кніг і чытання сярод усіх катэгорый насельніцтва.
30 мая ў гарадскім парку жыхары і госці горада змаглі не толькі прагуляцца, але і знайсці для сябе цікавую кнігу, якую даўно марылі пачытаць. Аматары чытання выбіралі кнігі, абменьваліся ўражаннямі ад прачытаных раней і дапамагалі парадай у выбары літаратуры.
Сярод моладзі папулярнасцю карыстаўся элемент фотазоны “Я люблю чытаць”.