Чэрвень
3
Конкурс малюнкаў
У першы дзень даўгачаканых летніх канікул усе дзеці краіны і за яе межамі адзначаюць грандыёзным святам.
Вось і ў Падольскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў для дзетак-першакласнікаў на асфальце на тэму “Мая сям’я – маё багацце”. Мэта мерапрыемства — выклікаць цікавасць да такога віду мастацтва, стварыць асяродак творчых зносін, садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і развіццю мастацкага густу.