Чэрвень
3
Вясёлыя канікулы!
Апошні дзень вясны і першы дзень лета, бадай, самыя любімыя ў дзетвары. Школьныя заняткі закончаны і наперадзе доўгіх тры месяцы канікул.
У Трокеніцкай бібліятэцы – клубе гэтыя дні самыя гарачыя. 31 мая ўся планета адзначае Сусветны дзень без тытуню, які быў тут адзначаны гадзінай карысных паведамленняў для дзяцей » Курыць — здароў’е губіць». А першы дзень лета, у дзень абароны дзяцей, пляцоўка ля бібліятэкі стала адной вялікай карціннай галерэяй на асфальце – удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Павуцінка» малявалі малюнкі ваеннай тэматыкі.