Чэрвень 24

Летні адпачынак у бібліятэцы

Бібліятэкар Трокеніцкай сельскай бібліятэкі-клуба актыўна працуе з дзіцячым чытачом у перыяд летніх канікул.

На працягу чэрвеня пры бібліятэцы актыўна працавала “Летняя чытальня”, дзе ўсе жадаючыя маглі чытаць кнігі і часопісы на свежым паветры, прыняць удзел у гульнёвай праграме  “Летнія забавы”, здзейсніць краязнаўчую вандроўку па малой радзіме “Па славутых мясцінах малой Радзімы”.

 

Цікава і насычана прайшла пазнавальная гадзіна “Нашы ветэраны”, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі і горада Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з лёсамі ветэранаў-землякоў, гістарычнымі фактамі і дакументамі.

 




Апублікавана 24.06.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий