Чэрвень
24
Вальс Перамогі
21 чэрвеня бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі Дома культуры правялі для насельніцтва дзень памяці “Яны змагаліся за Радзіму”, прымеркаваную да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і г. Астраўца.
У гэты дзень можна было пазнаёміцца з творамі на кніжнай выставе, гістарычнымі і архіўнымі матэрыяламі аб ветэранах-земляках, пачытаць і прадэкламаваць вершы пра вайну, пад мелодыі ваенных гадоў станцаваць вальс.