“Астравецкай зямлі галасы”
У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”.
Літаратурны клуб закліканы ажыццяўляць маральнае і эстэтычнае выхаванне з дапамогай паэзіі. Тэматыка пасяджэнняў клуба распрацоўваецца з улікам пажаданняў удзельнікаў. 21 чэрвеня члены клуба віншавалі з днём нараджэння сваю калегу па пяру, паэтку Таісію Сямёнаву. Аляксандр Марозаў падзяліўся ўражаннямі аб III Міжрэгіянальным літаратурным конкурсе ў горадзе Баграціёнаўск, дзе ён стаў лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Паэзія». Ганна Чакур расказала аб сваёй кнізе «Вялікая душа маленькай парафіі».
У гэты дзень гучалі вершы пра каханне, жанчыну, і кожны ўдзельнік сустрэчы адкрываў для сябе нешта новае ў творчасці С. Бацюлевай, А. Марозава, К. Пятроўскай, Г.Чакур.