Лiпень
1
Наша слава і наша памяць
27 чэрвеня бібліятэкар Падольскай сельскай бібліятэкі наведала філіял ТЦСАН для пажылых людзей аграгарадка Падольцы.
Вера Іванаўна падрыхтавала віртуальную экскурсію “Наша слава і наша памяць”, прымеркаваную да 75 вызвалення Беларусі і г. Астраўца, пад час якой пазнаёміла прысутных з ваеннымі помнікамі і пахаваннямі на тэрыторыі Астравецкага раёна, рассказала аб ветэранах-земляках Астравеччыны.