Лiпень
4
Імя табе — Беларусь
Гістарычна-пазнавальная праграма «Імя табе — Беларусь», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе. Удзельнікамі мерапрыемства сталі чытачы ва ўзросце ад 4 да 13 гадоў.
На кніжнай выставе-аглядзе дзецям былі прапанаваны выданні, якія дазволілі ў даступнай форме азнаёміцца с сімволікай беларускай дзяржаўнасці, гісторыяй, культурай і традыцыямі роднага краю.
У ходзе мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны па гісторыі Беларусі, выразна чыталі вершы аб Радзіме. Закончылася пазнавальная праграма выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь.