Лiпень 4

Конкурс-інсталяцыя ваеннага лагера

Шчымлівай радасцю і неймаверным болем былі напоўнены інсцэніроўкі да інсталяцый ваенных лагераў, якія арганізацыі і прадпрыемствы падрыхтавалі да Дня Незалежнасці. Супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі прапанавалі гледачам разам з акцёрамі “пражыць” песню “Цёмная ноч”. Песню пра мільёны тых людзей, якія кахаюць адзін аднаго, але разлучаны вайной.  Гучыць яна ласкава і клапатліва. Спяваецца ў ёй аб дзяўчыне, якая далёка, і кожны салдат успамінае вочы і ўсмешку сваёй каханай.

Для інсталяцыі гэтай песні бібліятэка пастаралася максімальна прыблізіцца да побыту таго часу, выкарыстоўваючы музейныя экспанаты часоў ваеннай пары. У інсцэніроўцы прымала ўдзел і маленькае дзіцятка, якое стойка вытрымала такі незвычайны іспыт.

Па вынікам конкурсу-інсталяцыі ваеннага лагера, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Астравецкая раённая бібліятэка заняла 1-ае месца ў намінацыі “Інсталяцыя сюжэта песні ці літаратурнага твора аб вайне”.




Апублікавана 04.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий