Лiпень 4

Пад знакам Незалежнасці і вызвалення

У Дзень Незалежнасці Астравецкая раённая бібліятэка прапанавала астраўчанам і гасцям горада кніжную выставу-віктарыну “Пад знакам Незалежнасці і вызвалення”.

На выставе была прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура, кнігі памяці, энцыклапедыі, краязнаўчая літаратура.

З дапамогай кніг бібліятэкары імкнуліся данесці ўвесь трагізм вайны, павысіць цікавасць чытачоў да гераічнай ваеннай гісторыі нашай Радзімы і спрыяць фарміраванню пачуцця павагі да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Наведвальнікі выставы маглі прыняць удзел у аднайменнай віктарыне, адказы на пытанні якой можна было атрымаць, выкарыстоўваючы літаратуру з кніжнай выставы.




Апублікавана 04.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий