Лiпень
8
Летняя чытальная зала на свежым паветры
Бібліятэкар Варонскай сельскай бібліятэкі пастаралася дапамагчы дзецям адпачыць ад школьных клопатаў. Для чаго стварыла атмасферу адпачынку і весялосці, дзе дзяцей чакалі не толькі віктарыны і інтэлектуальныя гульні, але і дваровыя забавы з мячом.
Удзельнікі чытальнага зала “Захапленне кнігай” пераканаліся, што чытанне на адкрытым паветры не толькі прыемна і карысна, але цікава і зручна.